Круглы стол “Магілёў і магілёўцы ў Першай сусветнай вайне”

ср, 11/10/2017

17 кастрычніка 2017 г. кафедра гуманітарных дысцыплін разам з РГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” запрашаюць студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх цікаўных прыняць удзел у правядзенні круглага стала “Магілёў і магілёўцы ў Першай сусветнай вайне”.

Пачатак 13.30, аўд. 206 (2 корпус, 2 паверх, п-т Шмідта, 3).

Удзельнікі абмяркуюць: прычыны і вынікі Першай сусветнай вайны, ролю і значэнне Магілёва ў гады вайны, удзел магілёўцаў у падзеях часоў Першай сусветнай вайны, 1917 год у гісторыі Беларусі.

Сваю згоду на ўдзел і тэматыку выступу просім паведаміць да 16.10.2017 г. па тэл.:
+375 44 7038758  Пушкін Ігар Аляксандравіч, + 375 29 6673185 Бубнаў Юрый Міхайлавіч

Партнеры