Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса “Я дружу с финансами”

ср, 13/09/2017

8 верасня 2017г. у Галоўным Упраўленні Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурса для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Магілёўскай вобласці “Я дружу с финансами”.

Дыплом III ступені ў намінацыі “Твое финансовое будущее” атрымалі студэнткі 3 курса эканамічнага факультэта групы БУП-151 Аніскевіч Вольга і Ліпніцкая Ксен 

 

 

    Акрамя дыпломаў, усе пераможцы былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і дапаможнікамі па фінансавай адукацыі.

На конкурс было пададзена разам 14 работ з 4 ВНУ Магілёўскай вобласці, з якіх 9 атрымалі дыпломы розных ступеняў.

   

На пачатку сустрэчы супрацоўнікі банка прапанавалі ўсім удзельнікам наведаць музейную экспазіцыю “Гісторыя развіцця банкаўскай справы ў Магілёўскай вобласці”, пазнаёміцца з калекцыяй памятных манет, якія выпускае Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, была магчымасць пабачыць на свае вочы залатыя, срэбраныя і плацінавыя зліткі, брыльянты, і працэс падліку манет у касе.

 

 

 

 

Падчас афіцыйнай часткі начальнік  Галоўнага Упраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Мудрагелеў Уладзімір Мікалаевіч адзначыў рознабаковыя падыходы канкурсантаў да пастаўленных пытанняў, а таксама розныя ўзроўні выкананых работ. З прычына таго, што большасць удзельнікаў конкурса дзяўчаты, самай папулярнай намінацыяй была Планаванне сямейнага бюджету.

Спадар Мудрагелеў таксама звярнуў увагу на тое, што шмат канкурсантаў сярод усіх крыніц інфармацыі абралі глабальную сетку Internet. Ён падкрэсліў, што гэта даволі добрая крыніца, але ёй трэба разумна карыстацца, тады яна можа стаць дапаўненнем да падручнікаў і кніг, якія ўжо страцілі сваю актуальнасць.

Пасля афіцыйнай часткі супрацоўнікі Галоўнага Упраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці далі свае каментары адносна работ, іх недахопаў, а таксама дзеючага заканадаўства. Сярод усіх недахопаў на адзін была звернута асаблівая ўвага: удзельнікі давалі шматлікія падыходы па аптымізацыі расходаў, але мала хто звярнуў увагу на кірункі павышэння асабістых даходаў.

 

Эканамічны факультэт МДУХ і кафедра Бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту шчыра віншуюць ўсіх пераможцаў, і асабліва Аніскевіч Вольгу і Ліпніцкую Ксенію, і жадаюць далейшых поспехаў падчас навучання.

 

Партнеры